Задачы і функцыі

Задачы і функцыі

Задача дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі на 2023/2024 навучальны год

1. Удасканальваць работу педагагічнага калектыва па выхаванні ў дзяцей сацыяльна-маральных якасцей асобы ў працэсе далучэння іх да працоўнай дзейнасці і азнаямлення з працай дарослых. 

Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі

Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца:

фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае развіццё асобы выхаванца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый;

рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзрост ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных   для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу навучання, аздараўленне дзіцяці. 

Задачы Установы адукацыі:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;

забеспячэнне рознабаковага развіцця   асобы    выхаванца     ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;

фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;

падрыхтоўка да працягу адукацыі;

аздараўленьне.

 Асноўнай функцыяй Установы адукацыі з’яўляецца стварэнне ўмоў для:

навучанне і выхаванне, ранняя сацыялізацыя выхаванцаў;

засваенне зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;

атрыманне адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

фізічнае, сацыяльна-маральнае, асобаснае, пазнавальнае, маўленчае і эстэтычнае развіццё выхаванцаў;

фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;

далучэнне     выхаванцаў    да    агульначалавечых    каштоўнасцей   і сучасных традыцый;

развіццё   ў   выхаванцаў    агульных    і   спецыяльных здольнасцяў  да розных відах дзейнасці і творчасці;

выяўленне  і развіццё індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;

 забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыя харчавання і аказанне медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;

забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай      падтрымкі     выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

 

 

 

свернуть
поделиться в: